Бываюць моманты такія,
Што ўсё ў жыцці губляе сэнс.
І застаемся мы адныя
З пустэчай слоў наперавес.
Няма ніякага жадання
Ісці, змагацца, разважаць.
Няма сяброўства і кахання,
Бо сэрцу хочацца маўчаць.
Забыць усё, не ведаць болей,
Што праўда ёсць і будзе дзень,
Калі душа спазнае волю,
Калі з яе спадзе камень…
Автор: Олег Хута
Комментариев нет:
Отправить комментарий